Беларуская Служба

КНР не баіцца канфрантацыі з ЗША

20.12.2021 09:41
«Кітай не баіцца канфрантацыі са Злучанымі Штатамі, але будзе вітаць супрацоўніцтва, калі яно будзе ўзаемавыгадным, а канкурэнцыя павінна быць станоўчай»
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Amnat Phuthamrong

Міністр замежных спраў Кітая Ван І заявіў, што яго краіна не баіцца канфрантацыі са Злучанымі Штатамі Амерыкі, але вітае супрацоўніцтва, гаворыцца ў паведамленні на сайце МЗС КНР, апублікаваным у панядзелак, 20 снежня.

Там прыводзіцца вытрымка з выступу міністра замежных спраў Ван І ў Пекіне ў панядзелак: «Кітай не баіцца канфрантацыі са Злучанымі Штатамі, але будзе вітаць супрацоўніцтва, калі яно будзе ўзаемавыгадным, а канкурэнцыя павінна быць станоўчай».

Па словах міністра, праблемы ў амерыкана-кітайскіх адносінах узнікаюць з-за «стратэгічна памылковых ацэнак» з боку ЗША.

PAP/эж


Кітай блізкі да запуску касмічнай станцыі

01.11.2021 12:06
Пекін адправіў на арбіту другую каманду касманаўтаў для будаўніцтва касмічнай станцыі Tiangong («Нябесны палац»).

Нікарагуа разарвала дыпламатычныя адносіны з Тайванем

10.12.2021 18:31
Кітай, які лічыць Тайвань сваёй правінцыяй, выказаў сваё задавальненне згаданым рашэннем.