Беларуская Служба

СААЗ: Амікрон распаўсюджваецца значна хутчэй, чым Дэльта

21.12.2021 11:01
СААЗ падкрэслівае, што хварэюць нават тыя, хто быў прышчэплены.
A- .
Aмікрон-штам каранавіруса.Foto: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амікрон-штам каранавіруса распаўсюджваецца значна хутчэй, чым дэльта-варыянт, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што хварэюць нават тыя, хто быў прышчэплены. Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў на відэаканферэнцыі, што цяпер стала ясна, што амікрон з'яўляецца самым хутка распаўсюджаным варыянтам каранавіруса:

- У нас ёсць сур’ёзныя доказы таго, што амікрон-штам каранавіруса распаўсюджваецца значна хутчэй, чым дэльта-варыянт. Таксама вельмі верагодна, што прышчэпленыя або вылечаныя людзі могуць зноў захварэць.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя падкрэслівае, што ў сувязі з новым варыянтам каранавіруса, краінам давядзецца прымаць складаныя рашэнні. Аднак арганізацыя пераконвае, што непапулярныя рашэнні могуць выратаваць жыццё.

Амікрон-штам быў выяўлены месяц таму ў Паўднёвай Афрыцы. Хоць усё сведчыць аб тым, што яго сімптомы значна слабейшыя, чым папярэдніх мутацый SARS-CoV-2, то амікрон распаўсюджваецца прынамсі ў некалькі разоў хутчэй, чым яны.

IAR/аз

У Польшчы быў пацверджаны першы выпадак заражэння амікронам

16.12.2021 14:29
Гаворка ідзе пра 30-гадовую грамадзянку Лесота, якая ўдзельнічала ў лічбавым саміце ААН у Катавіцах.

Ва Украіне быў выяўлены першы выпадак заражэння амікронам

18.12.2021 13:05
Заражаны амікронам чалавек, прыехаў ва Украіну з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.