Нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці, Расія працягвае збіраць войскі на мяжы з Украінай, заявіў генеральны сакратар НАТА. Енс Столтэнберг зноў папярэдзіў улады ў Маскве, прыгразіў сур’ёзнымі наступствамі і заклікаў знізіць напружанасць.
Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу заявіў, што ўзмацненне канцэнтрацыі расійскіх войскаў – гэта не справакаваная і невытлумачальная акцыя. Ён падкрэсліў, што НАТА гатова размаўляць з Расіяй, але з павагай для ключавых прынцыпаў еўрапейскай бяспекі.
«Гаворка ідзе пра права кожнай краіны выбіраць уласны шлях і права дзяржаў НАТА абараняць сваіх саюзнікаў. Мы ніколі не пойдзем на кампраміс у гэтым пытанні», – сказаў кіраўнік НАТА.
Ваенная выведка Узброеных сіл Украіны паведаміла, што на Данбасе знаходзіцца ад 600 да 800 расiйскіх кадравых афіцэраў. Яны ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях супраць украінскіх урадавых сіл.
IAR/аз