Беларуская Служба

Улады ЗША размяркуюць сярод амерыканцаў 500 мільёнаў тэстаў на COVID-19

22.12.2021 12:27
Пакеты з наборамі для тэставання, гэта адказ уладаў на шматлікія выпадкі заражэння амікрон-штамам каранавіруса, які стаў дамінуючым у ЗША.
Прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў, што адправіць у дамы амерыканцаў 500 мільёнаў тэстаў на COVID-19. Наборы для тэставання, з'яўляюцца адказам на шматлікія выпадкі заражэння амікрон-штамам каранавіруса, які стаў дамінуючым у ЗША.

На перадкаляднай прэс-канферэнцыі Джо Байдэн прызнаў, што новы варыянт каранавіруса можа прывесці да большай колькасці інфекцый таксама сярод прышчэпленых.

Чакаецца, што наборы для тэставання на COVID-19 будуць даступныя са студзеня. Каб іх атрымаць, амерыканцам трэба будзе паведаміць пра гэта на адпаведнай інтэрнэт-старонцы. На гэтым тыдні ў ЗША таксама будуць запушчаны дадатковыя цэнтры тэставыя на COVID-19.

Паводле прэзідэнта Джо Байдэна, сітуацыя з амікрон-штамам выклікае заклапочанасць, але не паніку.

IAR/аз