Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праінфармаваў канцлера Германіі Олафа Шольца аб прапановах, якія Масква прадставіць ЗША адносна гарантыяў бяспекі і сітуацыі ва Украіне. Гэта была першая размова палітыкаў з таго часу, як Олаф Шольц заняў пасаду канцлера.
Чакаецца, што перамовы ЗША і Расеі адбудуцца ў студзені. На працягу некалькіх тыдняў Расія канцэнтруе войскі ля мяжы з Украінай. Масква на мінулым тыдні прадставіла спіс прапаноў, якія хоча абмеркаваць падчас перамоваў са Злучанымі Штатамі. У тым ліку расейцы патрабуюць, каб Палночнаатлантычны альянс адмовіўся ад любой ваеннай дзейнасці ва Усходняй Еўропе і Украіне.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Кіеў гатовы сустрэцца з Масквой у любым фармаце.
IAR/аз