Урад таксама выдаў рэкамендацыі што да сямейных сустрэч: праводзіць калядную ноч з людзьмі з адной сям'і ды старанна прытрымлівацца правіл сацыяльнага дыстанцыявання. Гэта таксама азначае нашэнне масак у прысутнасці людзей сталага ўзросту, заклікаў прадстаўнік урада Габрыэль Атал.
У Нідэрландах можна запрасіць у госці толькі чатырох чалавек. У Даніі ў каляднай вячэры могуць удзельнічаць максімум 10 чалавек, а на Кіпры і Нарвегіі - 20. Улады Грэцыі, Кіпра, Францыі і Вялікабрытаніі рэкамендуюць зрабіць тэсты перад сустрэчамі.
У Германіі непрышчэпленыя людзі могуць сустрэць Каляды толькі са сваёй сям'ёй. Федэральны ўрад не ўвёў абмежаванняў на кантакты для вакцынаваных і выздаравеўшых перад Калядамі.
У Чэхіі няма абмежаванняў на сямейныя сустрэчы. Улады толькі абмежавалі грамадскія сходы і рэкамендавалі праводзіць тэсты.
У Славакіі ўвялі надзвычайнае становішча, дзейнічае каменданцкая гадзіна, таму фармальна выходзіць з дому забаронена паміж 20 а 05 гадзінамі.
У Фінляндыі няма афіцыйных рэкамендацый што да святкавання Каляд дома, але раяць не ладзіць буйныя сустрэчы.
У Італіі рэкамендуецца рабіць тэст перад сямейнымі сустрэчамі. Зноў уведзены абавязак нашэння масак на вуліцы.
Урад Іспаніі таксама аднавіў абавязак карыстацца маскамі па-за домам усюды, дзе цяжка захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў 1,5 метра, але не абмежаваў колькасць членаў сям'і, якія могуць сустракацца дома падчас свята.
ПР/юл