Беларуская Служба

За святочныя выхадныя было адменена 6300 рэйсаў

26.12.2021 11:12
Варыянт Omikron Covid-19 сарваў паездкі падчас свят, у асноўным з-за каранціну пілотаў і лётнага персаналу, паведамляе AFP.
Powodem odwołania setek lotów konieczność poddania kwarantannie personelu lotniczego  pilotów i stewardes.
Powodem odwołania setek lotów konieczność poddania kwarantannie personelu lotniczego – pilotów i stewardes.Dima Moroz/Shutterstock

Згодна з апошняй справаздачай з сайта FlightAware, у суботу было адменена амаль 2800 рэйсаў, 970 з якіх - падарожжы ў ЗША, як міжнародныя, так і ўнутраныя рэйсы.

У пятніцу было зафіксавана каля 2,400 скасаванняў, больш за 1,100 запланавана на нядзелю. Пілоты, бортправаднікі ды іншыя супрацоўнікі пайшлі на каранцін пасля заражэння Covid, што прымусіла Lufthansa, Delta і United Airlines адмяняць рэйсы.

Таксама шмат рэйсаў скасавалі кітайскія авіякампаніі. Так China Eastern адмяніла каля 540 рэйсаў, Air China адмяніла 267 рэйсаў, таксама амаль чвэрць запланаваных вылетаў.

Паводле ацэнак Амерыканскай аўтамабільнай асацыяцыі, у перыяд з 23 снежня па 2 студзеня больш за 109 мільёнаў амерыканцаў павінны былі ляцець самалётам, што на 34 працэнты больш у параўнанні з мінулым годам.

PAP/юл