Абедзве ўстановы былі заснаваныя ў 2006 годзе і дзейнічалі ў той час, калі ў Афганістане знаходзіліся заходнія войскі. Камісіі кантралявалі выбары на розных узроўнях дзяржаўнага кіравання. Білал Карімі заявіў, што «калі спатрэбіцца, яны будуць створаныя нанова».
Супрацоўнікі выбарчай камісіі кажуць, што іх ліквідацыя азначае сапраўдны канец дэмакратыі ў Афганістане. Яны падкрэсліваюць, што без інстытуту выбараў не будуць вырашацца аніякія праблемы краіны.
Прэс-сакратар Талібану Білал Карімі таксама абвясціў пра ліквідацыю двух міністэрстваў: міру і парламенцкіх спраў на наступным тыдні. Міністэрства па справах жанчын ужо было скасавана і заменена міністэрствам па прапагандзе цнотаў і прадухіленні заган.
ПР/юл