Вучэнні ахапілі Паўднёвую ваенную акругу і праходзілі ў асноўным у ваколіцах Растова, Краснадара і Крыма, які быў анексаваны Расіяй у 2014 годзе. Частка ваенных дзеянняў праводзілася на Каўказе і ў Арменіі.
Краіны Захаду заявілі пра пагрозу магчымага ўварвання ва Украіну. Трывогу выклікала значнае павелічэнне колькасці расійскіх вайскоўцаў, размешчаных уздоўж мяжы з Украінай, з 93 тысяч да 104 тысяч чалавек.
Расія ў адказ заявілі, што мае права свабодна перамяшчаць сваю армію ў межах краіны. Крэмль папярэдзіў НАТА і Еўрасаюз, што не дапусціць далучэння да Пакту краін Усходняй Еўропы.
ПР/юл