Пантыфік папрасіў падтрымаць людзей у зонах ваенных дзеянняў, мігрантаў і палітвязняў.
Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх.
- Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае, што перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр.
Папа Францішак згадаў Блізкі Усход, Паўночную Афрыку, Судан, Украіну і М’янму, дзе, як ён нагадаў, хрысціяне падвяргаюцца пераследу. Ён папрасіў дапамогі ў пераадоленні пандэміі, для суцяшэння для хворых, жанчын, якія пацярпелі ад насілля, а таксама надзеі для дзяцей і моладзі, якія пацярпелі ад гвалту.
Ён заклікаў вызваліць усіх зняволеных і палітвязняў, а таксама праявіць міласэрнасць да мігрантаў і бежанцаў.
ПР/юл