Больш за 11 тысяч нерэгулярных мігрантаў патрапілі ў Нямеччыну сёлета пасля транзіту праз Польшчу з Беларусі, паведаміла нямецкая паліцыя 27 снежня.
Па дадзеных нямецкіх праваахоўнікаў, усяго зафіксавана 11162 незаконных уезды, «звязаных з Беларуссю», прычым больш за 95% гэтых выпадкаў прыйшліся на перыяд са жніўня па лістапад.
Паліцыя паведаміла, што назіраецца тэндэнцыя да зніжэння незаконнага перасячэння мяжы: 470 выпадкаў у снежні ў параўнанні з больш як 8000 у кастрычніку і лістападзе.
Згодна з нямецкім заканадаўствам, мігрантам, якія падаюць заяву аб прадастаўленні прыстанішча, дазваляецца заставацца ў краіне да разгляду іх заявы аб абароне.
Зніжэнне колькасці пераходаў мігрантаў у снежні можа адлюстроўваць змяненне палітыкі ў Беларусі пасля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі трапіў пад пяты пакет санкцый ЕС, які таксама аказваў ціск на трэція краіны, каб яны спынілі патокі мігрантаў.
"Радыё Свабода" / вх