Беларуская Служба

У Расіі не сціхае крытыка пасля рашэння суда аб ліквідацыі аб’яднання «Мемарыял»

29.12.2021 08:11
Сузаснавальнік арганізацыі праваабаронца Леў Панамароў перасцярог ад набліжэння хвалі палітычных рэпрэсій.
           .
У Расіі не суціхае крытыка пасля рашэння суда аб ліквідацыі аб’яднаньня «Мемарыял».PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У Расіі не сціхае крытыка ў сувязі з ліквідацыяй аб’яднання «Мемарыял». Пастанову па гэтай справе вынес учора Вярхоўны суд РФ.

Публіцыст і праваабаронца Мікалай Сванідзэ напісаў у сваім блогу, што такое рашэнне суду бянтэжыць расійскае грамадства. З іншага боку, сузаснавальнік «Мемарыялу» праваабаронца Леў Панамароў перасцярог ад набліжэння хвалі палітычных рэпрэсій.

З павагай пра працу гісторыкаў «Мемарыялу» выказаўся амбасадар Польшчы ў Расеі Кшыштаф Краеўскі(Krzysztof Krajewski):

- У гэтым выпадку гаворка ідзе пра аб’яднанне якое пачало працу з нуля. «Мемарыял», не займаючыся палітыкай, адкрываў праўду пра лёс ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, паказваў канкрэтных людзей, назваўшы іх па імені і прозвішчы.

Расійскі журналіст Андрэй Лошак назваў рашэнне суда аб ліквідацыі «Мемарыялу» «помстай нашчадкаў сталінскіх ахоўнікаў». На яго думку, закрыццё такой установы, як «Мемарыял», якая абараняла памяць ахвяр савецкага тэрору, з'яўляецца «публічным апраўданнем сталінскіх рэпрэсій».

Публіцыст Сяргей Пархоменка напісаў у блогу «Эхо Москвы», што «Мемарыял» нельга ліквідаваць, таму што «Мемарыял» – гэта людзі, якія абараняюць закон, сумленне і годнасць.

IAR /аз

Вярхоўны суд Расіі прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Міжнароднага Мемарыялу»

28.12.2021 11:54
Вярхоўны суд Расіі 28 снежня прыняў рашэнне аб ліквідацыі ўнесенага ў рэестр «замежных агентаў» «Міжнароднага Мемарыялу».