Беларуская Служба

У сярэдзіне студзеня павінны адбыцца выбары старшыні Еўрапарламента

29.12.2021 17:12
Адным з кандыдатаў на гэтую пасаду з’яўляецца кансерватар Косма Златоўскі.
Косма Златоўскі Foto: PR24/AK

У сярэдзіне студзеня еўрадэпутаты выберуць старшыню Еўрапарламента. Пасля выбараў у Еўрапарламент у 2019 годзе, найбуйнейшыя фракцыі ЕП дамовіліся, што ў першай палове 5-гадовага тэрміну старшынёй палаты будзе прадстаўнік сацыялістаў Давід Сасолі, а ў другой палове прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў, кандыдатам якіх цяпер з'яўляецца Роберта Метсола.

Свайго кандыдата вылучылі таксама кансерватары. Ім з’яўляецца паляк Косма Златоўскі (Kosma Złotowski). У інтэрв’ю Польскаму радыё еўрадэпутат падкрэсліў, што хоча прыняць удзел у дэбатах пра будучыню парламентарызму:

-Мы лічым, што Еўрапарламент не можа стаць вышэй нацыянальных парламентаў, якія з’яўляюцца найвышэйшымі інстытутамі дэмакратычнай улады. ЕП павінен служыць звязу свабодных, незалежных дзяржаваў, а не нейкай новай установе, якая ўзнікае незалежна ад раней заключаных дамоваў.

На думку Космы Златоўскага, Еўрапарламент павінен займацца важнымі для грамадзян пытаннямі – паляпшэннем працы супольнага рынку, барацьбой з міграцыйным крызісам і ростам цэнаў на энерганосьбіты.

IAR/аз