У 2021 годзе ў Германіі былі зафіксаваныя 1 850 антысеміцкіх злачынстваў. Пра гэта сведчаць звесткі Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Германіі, якія публікуе Die Welt.
Штодзёнка адзначае, што дадзеныя няпоўныя, а каментатары кажуць, што агульная колькасць гэткіх злачынстваў можа быць большай, чым у 2020 годзе, калі было выяўлена 2 351 такога характару злачынства. Паводле экспертаў, сёлета пад увагу бярэцца рэкордная колькасць.
«У гэтым годзе было зафіксавана больш антысеміцкіх злачынстваў, чым кожны год пачынаючы з 2001, з заканчваючы 2018 годам. У 2019 годзе былі зафіксаваныя 2 032 злачынствы такога тыпу», – паведамляе Die Welt.
PAP/аз