Беларуская Служба

ПАР: пажар у сядзібе парламента

02.01.2022 11:10
Сёння раніцай у будынку парламента Паўднёвай Афрыкі ў Кейптаўне адбыўся моцны пажар.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Andina Dostawca: PAP/EPA

На апублікаваных у інтэрнэце запісах бачна, што полымя прарвалася праз дах. Густы чорны дым бачны з адлегласці некалькіх кіламетраў.

Пажарныя былі выкліканыя на месца адразу пасля 5.00 па мясцовым часе, і пакуль незразумела, ці быў хто-небудзь ля будынка парламента, калі ўзнік пажар. Пажарныя занепакоеныя тым, што частка будынка можа абрынуцца.

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. У цяперашні час пажар не ўдалося лакалізаваць, і агонь перакінуўся на дах, паведаміў сябра камітэта па бяспецы мясцовай мэрыі Джэй Пі Сміт у каментарах выданню Times Life.

Прычына пажару пакуль не ўстаноўлена.

ПР/юл