Беларуская Служба

«Стары, сыходзь», пратэстоўцы ўвайшлі ў будынак гарсавету Алма-Аты

05.01.2022 10:19
Дэманстранты ўзброеныя шчытамі, арматурай, палкамі і светлашумавымі гранатамі.
  -, 5  2021
Пратэсты ў Алма-Аты, 5 студзеня 2021 года Крыніца: vlast.kz

Пратэстоўцы ўварваліся ў будынак акімата (гарсавета) Алма-Аты, у ім выбітыя вокны і дзверы. Дэманстранты ўзброеныя шчытамі, арматурай, палкамі і светлашумавымі гранатамі. Раней іх спрабавалі разагнаць таксама з дапамогай светлашумавых гранат. Іншая частка натоўпу спрабуе прарвацца ў старую рэзідэнцыю прэзідэнта. У будынку выбітыя вокны і дзверы, усярэдзіне сілавікі трымаюць абарону. Паводле звестак СМІ, у лячэбныя ўстановы Алма-Аты ў сувязі з пратэстамі звярнуліся 190 чалавек.

На фоне пратэстаў у Казахстане прэзідэнт краіны Касым Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада, а таксама ўвёў надзвычайнае становішча ў Алма-Аты, Алмацінскай і Мангістаўскай абласцях.

Нагадаем, ужо некалькі дзён у Казахстане праходзяць пратэсты. Людзі выйшлі на вуліцы гарадоў з-за павышэння цэнаў на газ. Грамадзяне патрабавалі адстаўкі прэзідэнта і ўрада і выступілі супраць карупцыі. Адзін з лозунгаў пратэсту адрасаваны былому прэзідэнту, а цяпер «айцу нацыі» Нурсултану Назарбаеву – «Стары, сыходзь!».

vlast.kz/эж