Беларуская Служба

Пісьменнік Віктар Шэндэровіч, які лічыцца «замежным агентам», пакінуў Расію

11.01.2022 10:26
«Я ўстрымаюся ад асабістага ўдзелу ў крымінальных працэсах».
Расійскі пашпартRJA1988/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віктар Шэндэровіч, пісьменнік і сатырык, вядомы сваімі крытычнымі поглядамі на расійскія ўлады, абвясціў у Фэйсбуку, што пакінуў Расію. У снежні ён далучыўся да групы культурніцкіх актывістаў, прызнаных «замежнымі агентамі».

«Ад'езд – гэта тое, што Крэмль прапаноўваў мне 20 гадоў, бясконца і дэманстратыўна пагражаючы крыміналкай», – цытуе запіс Шэндэровіча «Новая газета».

Сатырык звярнуў увагу, што прадпрымальнік Яўген Прыгожын, які лічыцца блізкім да Крамля, патрабаваў прыцягнуць яго да адказнасці за «паклёп». «Я, аднак, устрымаюся ад асабістага ўдзелу ў гэтых крымінальных працэсах», – напісаў Шэндэровіч. «Цяпер без усялякіх метафар мы гаворым пра перспектыву пазбаўлення волі», – дадаў ён.

«Новая газета» паведамляе, што невядома, калі Шэндэровіч пакінуў Расію і куды паехаў.

ав

Расія экстрадавала ў Беларусь Дзмітрыя Падлобнікава

10.01.2022 14:51
 У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».