Беларуская Служба

Краіны Балтыі хочуць паскорыць набыццё сумеснага ракетнага комплексу

11.01.2022 16:22
Такое рашэнне прыняў учора Дзяржаўны савет абароны Літвы.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дарыюс Кулешус заявіў, што сістэма MLRS будзе набытая ў 2026 годзе. Гэта на два гады раней, чым планавалася. У снежні мінулага года міністры абароны краін Балтыі абмеркавалі ў Каўнасе сумесную ракетную сістэму. «Гэта вялікі крок у развіцці нарошчвання сіл стрымлівання і абароны ў нашым рэгіёне», – сказаў кіраўнік Мінабароны Эстоніі Кале Лаанет. Літва падкрэслівае, што сама сістэма павінна істотна ўзмацніць абароназдольнасць.

На пасяджэнні Дзяржсавета абароны Літвы таксама ўздымаліся пытанні бяспекі ў рэгіёне ў сувязі з напружанасцю на ўкраінскай мяжы. Быў зацверджаны, у тым ліку, план дапамогі Украіне. Ён прадугледжвае павелічэнне колькасці літоўскіх інструктараў, якія будуць накіраваныя ў гэтую краіну. Літва таксама паабяцала штогод перадаваць украінцам тэхніку на адзін мільён еўра. Таксама дарадца літоўскага прэзідэнта закрануў пытанне амерыкана-расійскіх перамоў. Ён адзначыў, што існуе адназначная публічная і непублічная прыхільнасць, што ні ЗША, ні лідары ЕС паасобку, ні НАТА ў цэлым не павінны вызначаць сваю пазіцыю па бяспецы Еўропы, калі гэта не было сумесна ўзгоднена.

ав

Польшчa, Літва, Украіна – агульная гісторыя і агульны вораг

20.12.2021 09:04
Польшча і Літва найбольш актыўна падтрымліваюць украінскую інтэграцыю з Еўрасаюзам і НАТА.