Беларуская Служба

Amnesty International патрабуе ад казахстанскіх уладаў раскрыць сапраўдную колькасць ахвяр масавых пратэстаў

12.01.2022 12:37
Арганізацыя таксама запатрабавала вызваліць некаторых затрыманых праваахоўнымі органамі, у асноўным праваабаронцаў і журналістаў.
W Kazachstanie trwają zatrzymania demonstrantów. Ostatniej doby ujęto około 1700 osób
W Kazachstanie trwają zatrzymania demonstrantów. Ostatniej doby ujęto około 1700 osóbPromKaz/Shutterstock

Беспарадкі ў Казахстане пачаліся, калі ў пачатку студзеня мясцовыя ўлады заявілі аб павышэнні коштаў на паліва. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, захапілі ўрадавыя будынкі, рэдакцыі дзяржаўных тэлеканалаў і крамы.

Міністэрства ўнутраных спраў Казахстана паведаміла аб затрыманні агулам каля 11 тысяч чалавек. Некаторыя з іх былі названыя тэрарыстамі. AI адзначае, што праваабаронцы, журналісты і блогеры, якія выконвалі свае абавязкі падчас масавых беспарадкаў, знаходзяцца пад вартай. Арганізацыя таксама патрабуе расследавання расстрэлу дэманстрантаў і свабоднага доступу грамадзян Казахстана і сусветнай грамадскасці да надзейнай інфармацыі.

Amnesty International нагадвае, што казахстанскія СМІ паведамляюць пра гібель 164 чалавек. Пры гэтым ён падкрэслівае, што афіцыйныя ўлады гэтай краіны не прадставілі канкрэтнай статыстыкі. «Маўчанне ўладаў адносна колькасці ахвяр і абставінаў іх смерці - гэта скандал. Інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва павінна быць неадкладна раскрытая», — гаворыцца ў адмысловай заяве, апублікаванай арганізацыяй. Amnesty International таксама заклікае спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і журналістаў.

IAR PR/нг