Палажэнні, узгодненыя ў снежні, уступілі ў сілу. Новыя правілы прадугледжваюць, што, калі супрацоўнік не мае прышчэпкі ад covid, ці не перахварэў на гэтую інфекцыю, ці не мае негатўнага тэсту, то ён не можа знаходзіцца на сваім працоўным месцы.
Патрабаванне сертыфіката covid распаўсюджваецца як на дзяржаўны, так і на прыватны сектар. Прэм'ер-міністр Люксембурга мяркуе, што гэтыя правілы вымусяць людзей больш актыўна рабіць прышчэпкі.
У Люксембургу пражывае больш за 630 000 чалавек, 65 працэнтаў насельніцтва цалкам прышчэпленыя, а 42 працэнты атрымалі першую дозу. Новыя правілы будуць дзейнічаць да канца лютага, але могуць быць зменены раней, у залежнасці ад таго, як будзе развівацца эпідэмічная сітуацыя.
IAR /