Гэта апошні з серыі вывяржэнняў вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хапаай. Слупы газу, дыму і попелу, якія вырываліся з жарала вулкана, дасягалі ў вышыню 20 кіламетраў.
Спецыяліст па вулканалогіі ва ўніверсітэце Окленда, прафесар Шэйн Кронін кажа, што гэта адно з наймагутных вывяржэнняў на Тонга за апошнія 30 гадоў.
«Самае характэрнае ў гэтым — гэта наколькі хутка і бурна яно распаўсюдзілася. Цяперашняе вывяржэнне аказалася куды больш буйным, імклівым, са значна большай колькасцю выкінутага попелу. Я чакаю, што на Тонга асядзе пласт попелу некалькі сантыметраў у таўшчыню», — сказаў прафесар у інтэрв'ю Бі-бі-сі.
Васьміхвіліннае вывяржэнне было такім магутным, што падобныя да грымот гукі былі чутныя нават на Фіджы — больш чым за 800 кіламетраў ад вулкана. Улады выспы таксама рэкамендавалі жыхарам пакінуць прыбярэжныя раёны і адкрылі цэнтры эвакуацыі.
BBC.com / вх