Расійская армія адышла з Кіеўскай вобласці і часткова з Чарнігава. Тым не менш, яна канцэнтруе свае сілы перад наступленнем на Данбас, дзе спрабуе захапіць мясцовасці, кантраляваныя ўкраінскай арміяй. Там расіяне па-ранейшаму абстрэльваюць цывільныя аб'екты.
Украінскія мясцовыя ўлады на Данбасе звяртаюцца да жыхароў з просьбай эвакуявацца з-за пагрозы расійскага ўварвання.
У ноч на нядзелю расіяне атакавалі ракетамі Адэсу на поўдні Украіны. Пацярпеў адзін будынак, паведаміў прадстаўнік абласных уладаў Сяргей Братчук, якога цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
«Па адным з раёнаў было выпушчана некалькі ракет, адна цэль пацярпела», – сказаў Братчук у эфіры ўкраінскага тэлебачання. Інфармацыя аб пацярпелых высвятляецца.
Расіяне абстралялі Адэсу таксама ў нядзелю раніцай – пашкоджаны НПЗ і нафтасховішча.
ав