Беларуская Служба

Ва Украіне затрымалі кума Пуціна Віктара Медзвядчука

12.04.2022 21:55
Віктар Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны.
  .
Віктар Медзвядчук.Фота з адкрытых крыніц.

Уладзімір Зяленскі паведаміў пра затрыманне кіраўніка палітрады партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктара Медзвядчука.

Віктар Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту.

Фатаграфію Медведчука ў кайданках украінскі лідар апублікаваў у сваім Тэлеграм-канале. Зяленскі паведаміў, што падрабязнасці спецаперацыі СБУ хутка паведамяць.

вх