Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Ля Ізюма былі заўважаныя «каты з Бучы»

23.04.2022 13:29
Гэта атрад вядомы жахлівымі злачынствамі, здзейсненымі супраць мірнага насельніцтва пад Кіевам.
          , , 20  2022 .
Украінскія вайскоўцы страляюць з рэактыўных сістэм залпавага агню ў раёне Харкава, Украіна, 20 красавіка 2022 года.PAP/EPA/STR

Сёння – 59 дзён расійскай вайны ва Украіне. Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, Расія хоча ўсталяваць поўны кантроль над Данецкай і Луганскай абласцямі, а таксама захаваць калідор паміж Данбасам і акупаваным Крымам.

Найбольшая расійская актыўнасць назіраецца на лініі фронту ў Данбасе, у частцы Харкаўскай вобласці. На поўдні Херсонскай вобласці таксама вядуцца баі. У баях удзельнічае атрад вядомы жахлівымі злачынствамі, здзейсненымі супраць мірнага насельніцтва пад Кіевам. У Харкаўскай вобласці на поўдзень ад Ізюма ідуць напружаныя баі – там, як адзначыў прэс-сакратар Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Штупун, былі заўважаныя «каты з Бучы», атрад, які зараз дзейнічае ў ваколіцы Ізюма.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, на данецкім напрамку расіяне атакуюць па ўсёй лініі фронту. Асноўныя наступальныя дзеянні вядуцца ў раёне Севяраданецка. Расія блакуе ўкраінскія войскі на тэрыторыі марыупальскага завода «Азоўсталь» і бамбіць горад; працягвае наносіць удары па Харкаве.

IAR/аз

Вайсковы эксперт пра расійскую прапаганду: Ейск выдаюць за Херсон, Падмаскоўе – за Кіеў

22.04.2022 17:23
Пуцін марыць правесці парад перамогі ў разбураным украінскім горадзе Марыупалі.

Наступныя 4 тыдні вырашаць ход вайны ва Украіне

22.04.2022 18:28
Меркаваннем Пентагону, армія Украіны можа не толькі спыніць прасоўванне Расіі, але і адкінуць расейскіх вайскоўцаў назад.