Беларуская Служба

Жыхары Украіны на акупаваных тэрыторыях не хочуць дапамогі ад расіян

24.04.2022 16:45
Сацыяльна-бытавая сітуацыя вельмі складаная, таму людзі працягваюць самаарганізоўвацца дзеля ўзаемадапамогі.
. ,
Ілюстрацыя. Людзі, якім удалося вырвацца з акупанавай расіянамі тэрыторыіфота: PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Жыхары акупаваных тэрыторый масава адмаўляюцца ад варожай «дапамогі». Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны ў Telegram.

Як адзначаецца, на акупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласці разгортваецца шырокі валанцёрскі рух. Сацыяльна-бытавая сітуацыя вельмі складаная, таму людзі працягваюць самаарганізоўвацца дзеля ўзаемадапамогі.

У Вялікабурлуцкім раёне валанцёры разносяць па дамах харчовыя прадукты і неабходныя лекі для малазабяспечаных асоб. Для гэтага валанцёры самастойна збіраюць сродкі, прынцыпова адмаўляючыся ад расійскай «дапамогі».

У Купянскім раёне, дзе адсутнічае водазабеспячэнне, валанцёры арганізавалі дастаўку тэхнічнай вады для пажылых людзей. Сітуацыя з доступам да пітной вады застаецца вельмі напружанай. Вядома, што на працягу 21-23 красавіка расейскія вайскоўцы адбіралі ў мясцовых жыхароў генератары для выкарыстання ва ўласных мэтах.

Пры гэтым, акупанты выказваюць здзіўленне актыўнасцю і самаарганізацыяй украінцаў.

нг