Беларуская Служба

Акупанты выкрадаюць мужчын прызыўнога ўзросту

27.04.2022 21:21
З удзелам выкрадзеных людзей вораг плануе зладзіць прапагандысцкі «парад Перамогі». 
  ,     ,  ()
Маці ўкраінскага салдата, які трымае абарону на Азоўсталі, Кіеў (ілюстрацыя)Крыніца: PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

На часова акупаваных тэрыторыях Харкаўскай, Запарожскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Луганскай, Данецкай абласцей акупанты праводзяць маштабныя «фільтруючыя мерапрыемствы», паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны. Ахвярамі часцей за ўсё становяцца мужчыны прызыўнога ўзросту – ветэраны АТА/ААС, былыя вайскоўцы і праваахоўнікі, праўкраінскія актывісты.

У памяшканнях Херсонскага ізалятара часовага ўтрымання знаходзяцца больш за 300 праўкраінскіх актывістаў і ветэранаў АТА/ААС, якіх дапытваюць і катуюць. У вёсцы Вялікая Лепеціха на Херсоншчыне стварылі фільтрацыйны лагер. Так акупанты «папаўняюць абменны фонд». Украінскіх закладнікаў плануюць абменьваць на расійскіх вайсковых злачынцаў.

З удзелам гэтых жа людзей вораг плануе зладзіць прапагандысцкі «парад Перамогі». Мужчын могуць выдаць за «ваеннапалонных» і правесці па вуліцах акупаваных гарадоў. Аналагічныя мерапрыемствы праходзілі ў Данецку ў 2014 годзе.

spravdi.gov.ua/эж

Рускія акупанты павялічваюць тэмпы наступу і нарошчваюць ракетныя войскі на мяжы з Украінай

27.04.2022 18:38
У 30 км ад мяжы з Украінай, разгорнута батарэя аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М».