Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны заклікаў еўрапейскія краіны як мага хутчэй стаць незалежнымі ад паставак расійскіх энергарэсурсаў

28.04.2022 08:03
У вячэрнім выступе прэзідэнт адзначыў, што вайна прывяла да эканамічнай нявызначанасці ў многіх краінах.
Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/UKRANIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Масква не з'яўляецца надзейным гандлёвым партнёрам і што спыненне паставак забяспечыць стабільнасць для еўрапейскага рынку:

-Расія пачала новы акт энергетычнага шантажу супраць Еўропы. Спыненне паставак газу ў Польшчу і Балгарыю – яшчэ адзін доказ таго, што ў Еўропе ніхто не можа разлічваць на нармальнае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Расія бачыць магчымасці, з якіх можа атрымаць выгаду. Напрыклад, шантажаваць Еўропу палітычна. Або адправіць ваенную машыну, мэтай якой стане абʼяднаная Еўропа.

У вячэрнім выступе з падсумаваннем 63-га дня агрэсіі Расіі супраць Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што вайна прывяла да эканамічнай нявызначанасці ў многіх краінах. Мільёны людзей ва ўсім свеце знаходзяцца ў харчовай небяспецы і могуць сутыкнуцца з голадам, падкрэсліў ён. Ён таксама падзякаваў Еўракамісіі і членам Супольнасці за абяцанне адкрыць гандлёвыя калідоры з Украінай.

ав

Акупанты выкрадаюць мужчын прызыўнога ўзросту

27.04.2022 21:21
З удзелам выкрадзеных людзей вораг плануе зладзіць прапагандысцкі «парад Перамогі».