Беларуская Служба

Расіяне расстрэльвалі ўкраінскіх салдат, якія хацелі здацца

28.04.2022 11:59
Іх забілі замест таго, каб узяць у палон.
ІрпеньPAP/EPA/Laurence Figŕ-Talamanca

Мы атрымалі вартую даверу інфармацыю аб тым, што расійская вайсковая частка, якая дзейнічае пад Данецкам, пакарала смерцю ўкраінскіх вайскоўцаў, якія спрабавалі здацца, заявіла амбасадар ЗША па пытаннях сусветнага крымінальнага правасуддзя Бэт Ван Шаак.

– Забілі іх замест таго, каб узяць у палон. Калі гэтыя паведамленні пацвердзяцца, мы будзем мець справу з парушэннем асноўных прынцыпаў права ўзброеных канфліктаў. Забараняецца пакараць смерцю салдат і мірных жыхароў, якія добраахвотна адмаўляюцца ваяваць або не здольныя да гэтага, – падкрэсліў амерыканскі дыпламат на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, прысвечанай расійскім злачынствам ва Украіне.

«Гэтыя паведамленні сведчаць аб тым, што расійскія зверствы з'яўляюцца не толькі вынікам несумленных дзеянняў асобных асоб або асобных фарміраванняў, але, хутчэй, выяўляюць глыбока трывожную карціну сістэматычных злоўжыванняў ва ўсіх сферах, дзе ўцягнутыя крамлёўскія войскі ва Украіне», – дадаў Ван Шаак.

Прадстаўнік міністэрства дыпламатыі ЗША абвясціў, што ўсе асобы, вінаватыя ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва Украіны, будуць прыцягнуты да адказнасці.

– Мы гатовыя дапамагчы нацыянальным судам па ўсім свеце, калі яны расследуюць расійскія злачынствы. Мы таксама будзем падтрымліваць разбіральніцтва ў Міжнародным судзе і Еўрапейскім судзе па правах чалавека, заявіў амбасадар.

ав/TVP.INFO