Беларуская Служба

Ваенныя злачынцы будуць пакараныя

14.05.2022 06:24
Украіна пачынае судзіць расійскіх салдат за ваенныя злачынствы.
Ілюстрацыйны здымакEPA/TANYA GORDIENKO Dostawca: PAP/EPA.

Стартавала судовае слуханне па справе 21-гадовага Вадзіма Шышымарына, камандзіра аднаго з падраздзяленняў Кантэміраўскай танкавай дывізіі РФ.

Ён абвінавачваецца ў тым, што забіў бяззбройнага 62-гадовага жыхара ў вёсцы Чупахоўка Сумскай вобласці, які ехаў на ровары і размаўляў па тэлефоне. Паседжанне па ягонай справе будзе адкрытым.

Таксама першых двух расійскіх вайсковых лётчыкаў будуць судзіць за бамбардзіроўкі грамадзянскіх аб'ектаў ва Украіне. На наступным тыдні пачнецца слуханне з удзелам абвінавачаных лётчыкаў.

Пракуратура таксама рыхтуецца  судзіць 41 расійскага падазраванага ў забойствах, згвалтаваннях, рабаванні і выбухах мірных жыхароў.