Беларуская Служба

НАТА: Украіна можа выйграць вайну з Расіяй

15.05.2022 16:29
Германія гатовая без затрымкі падтрымаць кандыдатуры Фінляндыі і Швецыі ў НАТА.
      i
Намеснік генэральнага сакратара НАТА Мірча Джаана i кіраўнік МЗС Гэраманіі Аналена БербакPAP/EPA/Hannibal Hanschke / POOL

Намеснік генеральнага сакратара НАТА Мірча Джаана заявіў, што Украіна можа выйграць вайну з Расіяй. У Берліне праходзіць сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Паўночнаатлантычнага альянсу. Мірча Джаана запэўніў украінцаў у пастаяннай падтрымцы Захаду:

- НАТА рашуча падтрымлівае Украіну. Сёння мы пагаворым аб апошніх падзеях ва Украіне. Жорсткае ўварванне Расіі губляе абароты. Украіна можа выйграць гэтую вайну пры значнай падтрымцы – ваеннай, фінансавай і гуманітарнай – з боку хаўруснікаў і партнёраў, кошт якой складае мільярды долараў, а таксама дзякуючы мужнасці ўкраінцаў і ўкраінскай арміі.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербак заявіла, што ейная краіна гатовая да хуткай падтрымкі кандыдатураў Фінляндыі і Швецыі ў НАТА. Яна падкрэсліла, што працэс інтэграцыі абедзвюх краін у альянс павінен быць хуткі і без залішняй затрымкі. На яе думку, пераходны перыяд, паміж падачай заяўкі і фактычным уступленнем у НАТА, павінен быць максімальна кароткім.

Нагадваем, Фінляндыя заявіла, што падасць заяўку на ўступленне ў НАТА. Учора падчас тэлефоннай размовы пра гэты намер прэзідэнт Фінляндыі паведаміў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

IAR/аз

ЗША накіроўвае ў Еўропу свае войскі

14.05.2022 07:01
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін вырашыў размясціць у Еўропе каля 10 тысяч 500 амерыканскіх салдат.

ЗША збіраюць доказы расійскіх ваенных злачынстваў

14.05.2022 16:24
Амерыканскія кангрэсмены просяць сацсеткі архіваваць доказы ваенных злачынстваў пуцінскай Расіі.