Беларуская Служба

Дзеці-ахвяры вайны- пастаянна трапляюць у дзіцячы шпіталь у Кіеве

20.05.2022 18:58
Зараз гэта ў асноўным дзеці з усходу Украіны.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

За тры месяцы вайны ўрачы найбуйнейшага ўкраінскага дзіцячага шпіталя OHMATDYT ў Кіеве выратавалі жыцці больш за 100 параненых дзяцей. Больш за 1000 аказалі элементарную медыцынскую дапамогу.

Падчас нападу расійцаў на Кіеў на шпіталь пасыпаліся аскепкі ракет, але лекары працягвалі працу. І цяпер таксама аперуюць дзяцей – ахвяр расійскага варварства, тлумачыць Польскаму радыё дырэктар шпіталя Уладзімір Жаўнір.

Ён падкрэслівае, што з першых дзён вайны ў шпіталь прывозілі дзяцей з агнястрэльнымі раненнямі, а потым у выніку выбухаў, калі асколкі разрывалі часткі цел, з’явіліся яшчэ больш страшныя раненні.

-Да вайны мы нават уявіць не маглі, што будзем рабіць такія аперацыі, – кажа дырэктар шпіталя OHMATDYT.

Дзецям, якія перажылі пекла вайны, аказваецца комплексная дапамога з мэтай захавання іх жыцця і здароўя. Таксама аказваецца псіхалагічная дапамога. Маленькія пацыенты – ахвяры вайны няспынна трапляюць у шпіталь. Зараз гэта ў асноўным дзеці з усходу Украіны.

IAR/яс