Беларуская Служба

Расійская крылатая ракета крытычна нізка праляцела над Паўднёва-Украінскай АЭС (відэа)

05.06.2022 17:45
Верагодна, гэтая ракета была выпушчаная ў напрамку Кіева, які сёння раніцай абстралялі ракетамі.
5  2022         - .
5 чэрвеня 2022 года расійская крылатая ракета крытычна нізка праляцела над Паўднёва-Украінскай АЭС.Фота з адкрытых крыніц

5 чэрвеня 2022 года Расія здзейсніла чарговы акт ядзернага тэрарызму – у 05:30 расійская крылатая ракета, падобная да ракеты «Калібр», крытычна нізка праляцела над Паўднёва-Украінскай АЭС, паведамляе «Энергаатам» Украіны.

Верагодна, гэтая ракета была выпушчаная ў напрамку Кіева, які сёння раніцай абстралялі ракетамі.

Расія працягвае пагражаць ядзернай бяспецы ўкраінскіх АЭС і пагражае свету новай ядзернай катастрофай. Расіяне дагэтуль не разумеюць, што нават маленькі аскепак ракеты, які можа патрапіць у энергаблок, можа выклікаць ядзерную катастрофу і ўцечку радыяцыі, абураюцца ўкраінскія атамшчыкі.

24 лютага, у самы першы дзень расійскага ўварвання, Чарнобыльская атамная электрастанцыя, якая знаходзіцца ўсяго за 16 км ад мяжы з Беларуссю, была занята расійскімі войскамі. Цяпер яна зноў знаходзіцца пад кантролем Украіны.

вх


Эксперт: Калі Пуцін захоча пайсці на Літву, Латвію, Астравецкую АЭС могуць задзейнічаць як брудную бомбу

20.04.2022 20:30
Падчас вайны Расіі з Украінай адбылася сітуацыя, якой раней не было ў гісторыі. Расійская армія ўпершыню выкарыстоўвала атамныя аб’екты – атамныя станцыі, як умацаваныя плацдармы