Беларуская Служба

Пуцін пагражае ўдарыць ракетамі «там, дзе яшчэ не ўдарыў», з-за паставак зброі Украіне

05.06.2022 19:30
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрвʼю тэлеканалу «Расія 1» паабяцаў прымяніць свае сродкі паражэння па тых аб'ектах, якія яшчэ не пацярпелі, калі Украіна атрымае ракеты далёкага радыусу дзеяння.
    ,    , -   .
Пуцін пагражае ўдарыць ракетамі «там, дзе яшчэ не ўдарыў», з-за паставак зброі Украіне.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

«Калі Кіеў атрымае ракеты далёкага радыусу дзеяння, Расія зробіць высновы і выкарыстае свае сродкі паражэння па тых абʼектах, якія яшчэ не пацярпелі»,  – заявіў Пуцін.

У той жа час Пуцін заявіў, што ў пастаўках Кіеву амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) «няма нічога новага», бо ўкраінская армія мае на ўзбраенні «падобныя сістэмы савецкага ўзору з той жа далёкасцю дзеяння».

Прэзідэнт Расіі назваў гэта «папаўненнем страт украінскай вайсковай тэхнікі» і нібыта гэта «насамрэч нічога не мяняе».

Па словах камандзіра аператыўна-тактычнай групы «Поўнач» Дзмітрыя Красільнікава, Украіне патрэбна супрацьтанкавая зброя далёкага дзеяння для знішчэння расійскіх артылерыйскіх установак, каб пяхота магла выконваць пастаўленыя перад ёй задачы.

pravda.com.ua / вх