Беларуская Служба

Скрадзенае ўкраінскае збожжа трапляе ў Турцыю

21.06.2022 10:34
Вядомыя назвы кампаній і прозвішчы людзей, якія вывозяць, скрадзенае з поўдня Украіны збожжа ў Турцыю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія вывозіць скрадзенае ўкраінскае збожжа грузавікамі на тэрыторыю акупаванага Крыму, а адтуль праз Чорнае мора ў Турцыю. Вядомыя назвы кампаній і прозвішчы людзей, якія вывозяць, скрадзенае з поўдня Украіны збожжа ў Турцыю. Амбасадар Украіны ў Анкары Васіль Боднар заявіў, што Кіеў хацеў бы прыцягнуць іх да адказнасці:

- Насамрэч кажуць, што ўсе караблі, якія прыбываюць да іх, маюць канчатковы пункт прызначэння – расійскія парты. Улічваючы гэта, мы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру, і ў нас узбуджаная крымінальная справа, якая расследуецца пракурорам Херсонскай вобласці. Мы пераклалі дакументы і перанакіравалі іх у Турцыю, каб яны паспрыялі прыцягненню да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых планаў. І зараз мы таксама працуем з пракуратурай, каб аб'явіць гэтых людзей у вышук Інтэрпола.

У Пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым пацвердзілі, што распачатая праверка па факце незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы некалькімі расійскімі караблямі.

IAR /аз

Польшча і ЗША дапамогуць Украіне ў рээкспарце збожжа

17.06.2022 12:45
ЗША плануюць пабудаваць на мяжы з Украінай, у тым ліку, у Польшчы, часовыя элеватары.