Учорашні земятрус — адзін з самых трагічных у гісторыі гэтай краіны. Кіраўнік афганскай дэлегацыі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Нецэфар Мендзі (Necephor Mendi) заявіў у эфіры тэлеканала Al-Jazeera, што пошукава-выратавальная аперацыя абцяжарана і колькасць загінулых можа павялічыцца.
Нецэфар Мендзі дадаў, што землятрус толькі паглыбіць гуманітарны і эканамічны крызісы ў Афганістане. Таму ён заклікаў аказаць міжнародную падтрымку — сказаў, што пацярпелым тэрмінова патрэбныя прадукты і лекі.
На ўсходзе Афганістана адбыўся землятрус магнітудай 5,9 бала. Найбольшыя разбурэнні і найбольшая колькасць смерцяў былі зарэгістраваныя ў правінцыі Пактыка. Ацэньваецца, што землятрус разбурыў каля 2000 дамоў, а адсутнасць тэхнікі і ратавальнікаў перашкаджае пошукава-выратавальнай аперацыі. Талібы заклікалі аказаць міжнародную дапамогу. Аб гэтым ужо абвясцілі Японія, Кітай, ЗША, Еўрасаюз і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. ЗША знаходзяцца ў кантакце з гуманітарнымі арганізацыямі, якія працуюць у Афганістане і субсідзіруюцца ўрадам ЗША.
Гэта быў адзін з самых разбуральных землятрусаў у Афганістане ў 21 стагоддзі.
IAR / вх