Кожны грамадзянін, які пацярпеў ад расійскай агрэсіі, можа атрымаць кампенсацыю ад 5000 да 30 000 еўра.
Для гэтага трэба звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) на працягу чатырох месяцаў з моманту парушэння іх правоў, але не пазней за 16 студзеня 2023 года.
Зрабіць гэта можна анлайн праз адпаведную электронную сістэму https://espl.com.ua.
Сістэма пералічвае сітуацыі, якія даюць права звярнуцца ў ЕСПЧ: смерць сваяка, разбуранае жыллё, цялесныя пашкоджанні, незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, згвалтаванне або гвалтоўнае знікненне і г.д. Сістэма спрашчае падачу заяўкі, бо ўжо змяшчае ўсе неабходныя для запаўнення палі і падказвае грамадзянам, што менавіта трэба ўказаць.
вх