Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЗША: Расійская агрэсія азначае голад 40-50 мільёнаў чалавек

24.06.2022 20:13
У пятніцу ўрад Германіі арганізаваў міжнародную канферэнцыю, прысвечаную харчоваму крызісу, звязанаму з вайной ва Украіне.
Энтані Блінкен PAP/EPA/MIKA SAVOLAINEN / POOL

Расійскае ўварванне ва Украіну прывядзе ў гэтым годзе да голаду 40-50 мільёнаў чалавек, заявіў у пятніцу ў Берліне дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Адказнасць за гэта нясе толькі Расія, і харчовы крызіс нельга апраўдваць санкцыямі Захаду, падкрэсліў ён.

«Няма іншай прычыны, акрамя расійскай блакады Украіны і таго, што Расія ў многіх выпадках адмаўляецца ад экспарту ўласнага збожжа па палітычных матывах», – сказаў Блінкен на сумеснай прэсавай канферэнцыі з міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бэрбок.

У пятніцу ўрад Германіі арганізаваў міжнародную канферэнцыю, прысвечаную харчоваму крызісу, звязанаму з вайной ва Украіне.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што няма апраўданняў для стрымання адпраўкі важных тавараў на сусветныя рынкі. «Санкцыі, якія мы ўвялі супраць Расіі разам з многімі іншымі краінамі, не ахопліваюць прадукты харчавання, харчовыя тавары, угнаенні, страхавальнікаў і грузаадпраўшчыкаў», – адзначыў Блінкен.

ав