Беларуская Служба

Былы камандуючы НАТА заклікаў Украіну падарваць Крымскі мост

08.07.2022 20:23
«Керчанскі мост – законная цэль», – падкрэсліў генерал Філіп Брыдлаў.
Керчанскі мост адкрытыя крыніцы

Украіна можа нанесці сакрушальны ўдар па Крамлю, атакаваўшы мост праз Керчанскі праліў, які злучае мацерыковую частку Расіі з акупаваным Крымам. З такім заклікам выступіў былы камандуючы НАТА генерал Філіп Брыдлаў, піша The Times.

Брыдлаў адзначыў, што ўдар па мосце можа быць нанесены з дапамогай нядаўна пастаўленых ва Украіну ракет «Гарпун». Генерал Брыдлаў, які быў вярхоўным галоўнакамандуючым войскаў ЗША ў Еўропе з 2013 па 2016 гады, заявіў, што напад на мост будзе апраўданы расійскай агрэсіяй супраць Украіны з усіх бакоў.

«Керчанскі мост – законная цэль», – падкрэсліў ён.

Ваенны падтрымаў такі ўдар пасля таго, як 8 ліпеня Расія нанесла авіяўдары па горадзе Краматорск, у выніку чаго загінуў адзін чалавек і 10 атрымалі раненні. Раней Брыдлаў заяўляў, што ЗША разам з еўрапейскімі саюзнікамі павінны зрабіць яшчэ больш крокаў для паставак зброі ва Узброеныя сілы.

паводле unian.ua/эж

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Борысу Джонсану за супрацу

08.07.2022 08:48
«Лідарства і харызма кіраўніка дзяржавы заўсёды маюць вялікае значэнне, асабліва ў такі перыяд – час поўнамаштабнай антыеўрапейскай вайны, развязанай Расіяй».