Беларуская Служба

Расія-тэрарыст атакавала два найбуйнейшыя ўніверсітэты ў Мікалаеве

15.07.2022 10:38
«Як бы адрэагавалі яны, калі б па піцерскім інстытуце караблебудавання прыляцела 5 ракет?».
 .
Ілюстрацыйны здымак. Працуюць украінскія пажарнікі пасля расійскага ракетнага ўдаруфота: PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

Рашысты нанеслі ракетны ўдар па Мікалаеве. Інфармацыю апублікаваў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Кім.

«Сёння расія-тэрарыст атакавала 2 найбуйнейшыя ўніверсітэты ў Мікалаеве. Сама меней 10 ракет. Цяпер яны атакуюць нашу адукацыю», – напісаў ён у Twitter.

Адзін з пацярпелых універсітэтаў – караблебудаўнічы.

«Як бы адрэагавалі яны, калі б па піцерскім інстытуце караблебудавання прыляцела 5 ракет?», – дадаў Кім

На гэты момант вядома аб двух параненых.

Тэлеграм/нг