Эколагі папярэджваюць: адзенне поўнае хімікатаў, шкодных для чалавека. Лёгкая прамысловасць выкарыстоўвае да сямі тысяч розных хімікатаў падчас вытворчасці вопраткі.
Паводле слоў Ёанны Шабунько з фонду «Купляй адказна», гэтыя хімікаты дадаюцца на кожным этапе вытворчасці адзення.
«Падчас вырошчвання бавоўны, а потым падчас шыцця, аздаблення, фарбавання і транспарціроўкі адзення – хімікаты дадаюцца на кожным этапе. Потым мы ўсё гэта носім на сябе. Наступствы могуць быць вельмі сур'ёзнымі, таму што ўсе гэтыя рэчывы выклікаюць скурныя захворванні, рэспіраторныя захворванні, уплываюць на наш гарманальны баланс і нават могуць прывесці да атлусцення», – тлумачыць эколаг.
Адзенне мясцовай вытворчасці не ўтрымлівае кансервантаў, але многія тканіны паступаюць у Польшчу з Азіі. Акрамя таго, дадаюць рэчывы, якія надаюць ім пэўныя ўласцівасці. Да іх адносяцца, напрыклад, кіслоты, якія робяць куртку воданепранікальнай.
Паўліна Кулік з Fashion Revolution Polska рэкамендуе правяраць этыкеткі адзення. Пералічаныя інгрэдыенты павінны ўтрымліваць як мага менш поліэстру і акрылу і як мага больш аднаго інгрэдыенту, напрыклад, 95 працэнтаў бавоўны.
«Варта прачытаць, дзе выраблена, можна праверыць умовы, у якіх вырабляўся прадукт», – дадае яна.
Фонд «Купляй адказна» распрацаваў інструмент CHECK ED, які дазваляе праверыць уплыў асобных рэчываў на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе. Гэты дадатак, створаны польскімі навукоўцамі, можна знайсці на сайце ekonsument.pl.
IAR/вх