Беларуская Служба

Украінская разведка: Расія рыхтуецца да чарговага наступлення

17.07.2022 07:31
Паводле ўкраінскай разведкі, расійскія войскі маюць намер аднавіць інтэнсіўныя атакі на Данбасе.
K
Kіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу PAP/EPA/MINISTRY OF DEFENCE OF THE RUSSIAN FEDERATIONS/HO HANDOUT

Расія рыхтуецца да чарговага наступлення ва Украіне, паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. Вадзім Скібіцкі заявіў, што, паводле звестак службы, кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу наведаў групу расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць супраць Украіны і падвёў з камандзірамі вайсковыя дзеянні, праведзеныя да гэтай пары.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінегубаў заявіў, што мясцовыя ўлады разумеюць, што акупанты не адмовіліся ад сваіх планаў захапіць Харкаў і як мага большую частку вобласці:

- Праціўнік не пакінуў сваіх пазіцый у нашым рэгіёне, як ён гэта зрабіў пад націскам украінскай арміі пад Кіевам або пад горадам Сумы. Толькі, што прагучалі выбухі пад Харкавам – у тых месцах, дзе нашыя ўзброеныя сілы вядуць баі за ўтрыманне пазіцый, спрабуюць адштурхнуць агрэсараў і вызваліць нашы землі.

Украінская разведка таксама сцвярджае, што расійскія войскі маюць намер аднавіць інтэнсіўныя атакі на Данбасе.

IAR/ Укрінфарм /аз

Расіяне сцягваюць ракетныя комплексы на АЭС у Запарожжы

16.07.2022 20:03
Зараз на тэрыторыі электрастанцыі знаходзяцца каля 500 расійскіх вайскоўцаў.