Беларуская Служба

Расіяне сцягваюць ракетныя комплексы на АЭС у Запарожжы

16.07.2022 20:03
Зараз на тэрыторыі электрастанцыі знаходзяцца каля 500 расійскіх вайскоўцаў.
    (2009 )
Запарожская АЭС у Энергадары (2009 год)Autorstwa Ralf1969 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7343361

Расіяне сцягваюць ваенную тэхніку на занятую імі ўкраінскую Запарожскую АЭС у Энергадары і адтуль наносяць удары па аб'ектах ва Украіне. Сярод іншага, пад ударам знаходзіцца горад Нікапаль. Зараз на тэрыторыі электрастанцыі знаходзяцца каля 500 расійскіх вайскоўцаў, паведамляе кіраўнік кампаніі «Энергаатам» Пятро Коцін:

- Там вельмі напружаная сітуацыя. Туды завозіцца новая тэхніка, у тым ліку ракетныя комплексы, якія ўжо вядуць агонь па другім боку Дняпра, па тэрыторыі Нікапаля. Ёсць і цяжкая тэхніка: танкі, бронетэхніка, а таксама грузавікі са зброяй і выбуховым рэчывам.

Запарожская АЭС з 4 сакавіка знаходзіцца пад кантролем Расіі. Таксама пад акупацыяй знаходзіцца горад-спадарожнік АЭС Энергадар. Падчас захопу АЭС акупанты адключылі маніторынг, каб Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі не магла сачыць за іх дзеяннямі.

IAR/Telemarafon/аз

Расіяне наносяць удары па Вуглегорскай ЦЭС

16.07.2022 10:03
Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што мінулай ноччу расіяне вялі інтэнсіўны абстрэл многіх гарадоў Данецкай вобласці.

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»: Учора расійскія войскі страцілі 47 вайскоўцаў і вялікую колькасць тэхнікі

16.07.2022 12:01
Украінская артылерыя знішчыла восем расійскіх гаўбіц, танк і дзясятак аўтамабіляў, паведамляе Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».