Зяленскі распавёў пра абстрэл з боку акупантаў Тарэцка – пацярпелі царква, шматпавярховыя дамы і прыпынак грамадскага транспарту, у выніку чаго восем чалавек загінулі, трое дзяцей атрымалі раненні.
Амаль 200 цэркваў, амаль 900 медычных устаноў і больш за 2200 навучальных устаноў Украіны былі пашкоджаныя або разбураны агрэсарам, зазначыў прэзідэнт.
Зяленскі раскрытыкаваў Amnesty International за тое, што арганізацыя паспрабавала абяліць дзяржаву-тэрарыста і перакласці адказнасць з агрэсара на ахвяру. Той, хто апраўдвае Расію і штучна стварае такі інфармацыйны кантэкст, дапамагае тэрарыстам, падсумаваў украінскі прэзідэнт.
юл