Беларуская Служба

Чарговы варожы абстрэл Мікалаева: пад ударам жылыя дамы

05.08.2022 12:55
Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

Ноччу і раніцай расійскія акупанты абстралялі Карабельны раён Мікалаева. Пацярпеў прыватны дом, пашкоджаныя навакольныя будынкі, паведаміў начальнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.

Паводле папярэдніх звестак, горад атакавалі ноччу з дапамогай касетных боепрыпасаў, а раніцай білі з дальнабойнай артылерыі «Піён».

Расійская армія падпаліла два раёны - Нікапольскі і Крыварожскі, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Рэзнічэнка.

З «Градаў» праціўнік двойчы аьстраляў Нікопаль. У горад прыляцела 40 ракет. Пашкоджаныя да дзесяці прыватных дамоў і гаспадарчых будынкаў. На мясцовым прадпрыемстве адбыўся пажар, знішчаны аўтобус і некалькі аўтамабіляў.

Праціўнік накіраваў рэактыўны снарад Х-59 па пасёлку Міраўск. Разбуранае жыллё, пашкоджаны газаправод.

Па Крыварожскаму раёну білі «Ураганы» і ствольная артылерыя. Пад варожы агонь трапілі населеныя пункты Карпіва і Зеленадол.

юл