Беларуская Служба

Энергаатам: Расіяне сур'ёзна пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю на ЗАЭС, ёсць рызыка выкіду радыяцыі

06.08.2022 15:56
Паведамляецца, што 6 жніўня Запарожская АЭС працуе з рызыкай парушэння правілаў радыяцыйнай і пажарнай бяспекі.
скрынштор з відэа Інсайдэраpravda.com.ua

У выніку абстрэлу 5 жніўня расійскія акупанты сурʼёзна пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю і абʼяднаны дапаможны корпус Запарожскай АЭС, ёсць рызыкі ўцечкі вадароду і распылення радыеактыўных рэчываў, высокая пажарная небяспека, паведамляе Энергаатам у Telegram.

Паведамляецца, што 6 жніўня Запарожская АЭС працуе з рызыкай парушэння правілаў радыяцыйнай і пажарнай бяспекі.

The Insider адзначае, што акупанты маглі замініраваць ЗАЭС або тэрыторыю вакол яе.
Аб падазронай актыўнасці расійскіх вайскоўцаў паведамляе крыніца выдання на ЗАЭС.

У «Энергаатаме» паведамілі, што ўкраінскі персанал станцыі нават у такіх умовах працягвае працаваць і прыкладае ўсе намаганні для забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Зараз супрацоўнікі станцыі займаюцца ліквідацыяй наступстваў пашкоджанняў, нанесеных акупантамі ў выніку іх абстрэлу 5 жніўня.

Ермак падкрэсліў, што тое, што адбываецца на Запарожскай АЭС, гэта ядзерны тэрарызм з боку Расіі.

«Пад санкцыямі павінна апынуцца ўся атамная галіна РФ, а сама Расія павінна быць у спісе краін-спонсараў тэрарызму», – упэўнены кіраўнік ён.

ав/pravda.com.ua

Зяленскі пра атаку на Запарожскую АЭС: Гэта тэракт

06.08.2022 10:21
У пятніцу акупанты двойчы абстралялі атамную электрастанцыю.

Мэр Хірасімы ў 77-ю гадавіну ядзернай атакі: Пуцін забірае жыцці ні ў чым не вінаватых украінцаў

06.08.2022 14:01
У Японіі расце заклапочанасць з нагоды працяглых пагроз з боку Расіі з нагоды магчымасці прымянення ядзернай зброі.