Беларуская Служба

Зяленскі пра атаку на Запарожскую АЭС: Гэта тэракт

06.08.2022 10:21
У пятніцу акупанты двойчы абстралялі атамную электрастанцыю.
.
У.Зяленскікадр з відэазвароту

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што атака на Запарожскую АЭС з’яўляецца тэрактам, і што Расія павінна несці за гэта адказнасць. У пятніцу акупанты двойчы абстралялі атамную электрастанцыю.

У сваёй вячэрняй прамове прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэта самая вялікая электрастанцыя такога тыпу ў Еўропе:

-Абстрэл гэтага аб'екта – адкрытае, дзёрзкае злачынства, тэрарыстычны акт. Расія павінна несці адказнасць за сам факт стварэння пагрозы АЭС. І гэта не толькі чарговы аргумент на карысць прызнання Расіі дзяржавай-тэрарыстам. Гэта аргумент на карысць увядзення жорсткіх санкцый супраць усёй расійскай атамнай галіны – ад «Расатама» да ўсіх звязаных з ёй кампаній і асоб.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі аб бяспецы. «Той, хто стварае ядзерную пагрозу іншым дзяржавам, адназначна не можа бяспечна выкарыстоўваць ядзерныя тэхналогіі», – сказаў прэзідэнт Украіны.

На пляцоўцы электрастанцыі расійскія акупанты размясцілі выбухоўку, ракеты і вайсковую тэхніку. Акупанты выкарыстоўваюць Энэргадарскую электрастанцыю, каб знізіць рызыку нападу ўкраінскіх сілаў на іх тэхніку і асабісты склад.

Запарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці рэактараў. Магутнасць кожнага з іх складае 950 мегават.

ав

У Данецкай вобласці ў пятніцу загінулі пяць мірных жыхароў, 14 чалавек атрымалі раненні

06.08.2022 09:00
У вобласці, з якой праводзіцца абавязковая эвакуацыя, застаецца каля 350 тысяч чалавек.