Беларуская Служба

У Хельсінкі дэмантавалі помнік, падораны Савецкім Саюзам

08.08.2022 20:11
У 2010-м была сарваная спроба падарваць скандальны помнік «Мір ва ўсім свеце». 
Дэмантаж помніка Крыніца: Olli Aimola / Yle

У панядзелак, 8 жніўня ў Хельсінкі дэмантавалі помнік «Мір ва ўсім свеце», які Масква падарыла фінскай сталіцы ў савецкія часы, паведаміла фінская грамадская тэлекампанія Yle.

Статуя вышынёй больш за 6 метраў, размешчаная ў цэнтры гораду, належыць Хельсінкскаму мастацкаму музею. У бронзе выяўленыя людзі, які са сціснутымі кулакамі трымаюць над галавой зямны шар у лаўровым вянку.

Улады Хельсінкі вырашылі перанесці статую на склад у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы. Як лёс напаткае гэты помнік пакуль невядома.

Помнік быў падораны Хельсінкі Масквой у 1989 годзе і адкрыты праз год. Ужо тады ён выклікаў спрэчкі – у 1991 годзе трое студэнтаў аблілі яго дзёгцем, а ў 2010-м была сарваная спроба падарваць яго. Пасля нападу Расіі на Украіну дыскусія вакол статуі, упрыгожанай украінскімі сцягамі, зноў разгарэліся ўжо з новай моцай.

pap/эж


У Польшчы сёння знесеныя тры помнікі Чырвонай Арміі

20.04.2022 12:16
Дэмантаж помнікаў адбыўся ў мясцовасці Гарнцарска Ніжнеслаўскага ваяводства, Мендзыблоце ў Вялікапольскім ваяводстве і Седльцу ў Вялікапольшчы.

Па патрабаванні расяянаў Чапаева вярнулі на вуліцы Гродна

21.05.2022 18:14
Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса.