Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Я чарговы раз запэўніваю аб салідарнасці з боку Польшчы

23.08.2022 14:00
У Кіеве прэзідэнт Анджэй Дуда таксама возьме ўдзел у паседжанні Крымскай платформы.
Прэзідэнты Украіны і Польшчы Уладзімір Зяленскі і Анджэй ДудаFoto: PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Кіеве. Пасля заканчэння перамоваў з Уладзімірам Зяленскім, кіраўнік Польшчы заявіў, што галоўнай тэмай была падтрымка Украіны.

Палітык таксама выказаў надзею, што дапамога Польшчы і іншых краін дазволіць Украіне перамагчы расійскіх захопнікаў. Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае Украіну на многіх узроўнях, у тым ліку ў вайсковым:

- Я чарговы раз запэўніваю аб салідарнасці з боку Польшчы і падтрымцы. Менавіта пра тое мы сёння размаўлялі з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Мы абмеркавалі паасобныя галіны, у якіх сёння Польшча падтрымлівае Украіну. Гаворка ідзе пра ваенную і гуманітарную падтрымку і польскі ўдзел у адбудове Украіны.

У Кіеве Анджэй Дуда таксама возьме ўдзел у паседжанні Крымскай платформы. Сустрэча будзе прысвечана акупаванаму Расіяй паўвостраву.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што ў сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі каля 60 краін і міжнародных арганізацый. На ўзроўні прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў будуць прадстаўлены 40 краін. Неафіцыйна вядома, што прынамсі частка з іх прыедзе ў Кіеў.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Кіеве

23.08.2022 09:05
Галоўнай тэмай перамоваў з прэзідэнтам Зяленскім будзе падтрымка Украіны.