Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Сітуацыя на фронце паказвае, што ініцыятыва на нашым баку

21.09.2022 14:46
Прэзідэнт звярнуў увагу, у тым ліку, на мужнасць жаўнераў, якія адваёўваюць акупаваныя тэрыторыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна перахапіла ініцыятыву ў вайне з Расіяй. Ён таксама падзякаваў усім, хто займаўся дакументаваннем расійскіх злачынстваў падчас вайны.
Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу, у тым ліку, на мужнасць жаўнераў, якія адваёўваюць акупаваныя захопнікам тэрыторыі:

- Сітуацыя на фронце выразна паказвае, што ініцыятыва на баку Украіны. Нашы абаронцы вельмі мужныя і дакладна выконваюць задачы, пастаўленыя перад імі камандзірамі. Сёння хачу звярнуць вашу ўвагу на мужнасць 81-й асобнай авіямабільнай брыгады пры вызваленні пасёлка ў Данецкай вобласці. Варта адзначыць і тую ролю, якую адыграла 93-я механізаваная брыгада, якая гераічна абараняла Бахмут і Саледар.

Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў сусветным лідарам за асуджэнне расійскіх планаў правядзення псеўдарэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.

IAR /аз

Зяленскі: Украіна стабілізуе сітуацыю ў Харкаўскай вобласці

20.09.2022 08:47
Прэзідэнт Украіны сказаў таксама, што акупантам і калабарантам даюцца дзве магчымасці.