Беларуская Служба

Абласныя ўлады Украіны заклікаюць жыхароў праігнараваць расійскія «рэферэндумы»

21.09.2022 20:45
Кіеў выпрацаваў механізмы супрацьстаяння расійскаму ціску на ўкраінскае насельніцтва.
            , , 20  2022 .
Украінскі вайсковец усталяваў дзяржаўны сцяг на сімвалічнай мяжы паміж Харкаўскай і Данецкай абласцямі, Украіна, 20 верасня 2022 г.PAP/EPA/YEVGEN HONCHARENKO

Украіна будзе супрацьдзейнічаць расійскаму ціску на жыхароў акупаваных Расіяй тэрыторыяў, дзе будуць арганізаваныя так званыя рэферэндумы аб далучэнні да РФ. Для гэтага Кіеў выпрацаваў механізмы супрацьстаяння расійскаму ціску на ўкраінскае насельніцтва.

Жыхары Херсонскай вобласці ведаюць, як не стаць ахвярай маніпуляцый з боку акупантаў падчас «рэферэндуму» – заявіла спікер аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк:

- Такія механізмы ёсць, з імі азнаёмілі грамадскасць. «Рэферэндумы» пераносяцца з красавіка і павінны быць арганізаваныя ў бліжэйшыя дні. З расійскага боку вядзецца падрыхтоўка да іх усталявання, прапорцыі галасоў будуць вызначацца раней, расіянамі і гэтыя так званыя рэферэндумы будуць сфальсіфікаваныя.

Херсонскі абласны савет заклікае жыхароў акупаваных тэрыторый праігнараваць расійскія псеўдарэферэндумы.

IAR /аз

Уладзімір Зяленскі: Сітуацыя на фронце паказвае, што ініцыятыва на нашым баку

21.09.2022 14:46
Прэзідэнт звярнуў увагу, у тым ліку, на мужнасць жаўнераў, якія адваёўваюць акупаваныя тэрыторыі.